Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед

Яна выказала здагадку, што план Трампа завяршыць канфлікт ва Украіне за дзень палягае ў тым, што ён «папросту здасць пазіцыі».

11.09.2024 / 07:57

Фота: Rebecca Blackwell / AP

Калі б рэспубліканец Дональд Трамп заставаўся ў Белым доме, Уладзімір Пуцін «сядзеў бы цяпер у Кіеве і не зводзіў вачэй з астатняй Еўропы, пачынаючы з Польшчы, заявіла Камала Харыс падчас дэбатаў.

«Чаму б вам не расказаць 800 тыс. амерыканцам польскага паходжання прама тут, у Пенсільваніі, як хутка вы б здаліся дзеля добразычлівасці і таго, што вы лічыце сяброўствам з вядомым дыктатарам, які з'еў бы вас на абед», — сказала Харыс.

Яна выказала здагадку, што план Трампа завяршыць канфлікт за дзень палягае ў тым, што ён «папросту здасць пазіцыі». Паводле яе слоў, еўрапейскія саюзнікі ЗША былі радыя перамозе Байдэна ў 2020 годзе на выбарах прэзідэнта, а таксама ўхваляюць ваенную дапамогу Украіне.

Трамп, кажучы пра канфлікт, распавёў пра павагу з боку Пуціна і ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, а таксама добрыя стасункі з абодвума прэзідэнтамі. Ён растлумачыў, што яшчэ да інаўгурацыі пагаворыць з кожным з іх паасобку, а затым «звядзе іх разам».

«Байдэн паняцця не меў, як з ім размаўляць, ён паняцця не меў, як гэта спыніць…>. І сітуацыя становіцца толькі горшай» і гэта можа прывесці да Трэцяй сусветнай вайны», — дадаў Трамп.

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае

Трамп і Харыс амаль зраўняліся ў апытаннях

Пуцін заявіў, што падтрымлівае Харыс на выбарах у ЗША, бо яна заразліва смяецца

Nashaniva.com