Чаркаскага крымінальнага аўтарытэта, які збіў абаронцу Бахмута, знайшлі. Ён ужо выбачаецца ВІДЭА

Украінская паліцыя за ноч знайшла 28-гадовага крымінальніка Вадзіма Далаценку. 

11.09.2024 / 09:00

Вадзім Далаценка

А калі прыйшлі з ператрусам па месцы пражывання Далаценкі, то знайшлі зброю і, папярэдне, наркотыкі.

Цяпер у яго ўжо чатыры крымінальныя артыкулы — бо раней крымінальнаму аўтарытэту выставілі падазрэнне ў хуліганстве і вымагальніцтве.

Вадзім Далаценка

Нагадаем, жыццё аўтарытэта Вадзіма Далаценкі кардынальна змянілася пасля таго, як ён падрэзаў на дарозе бацькоў ветэрана баявых дзеянняў, удзельніка абароны Бахмута Анатоля Ганчарэнкі.

Ганчарэнка заступіўся за іх, і тады Далаценка пры сустрэчы збіў вайскоўца і прымусіў яго выбачацца на камеру.

Чытайце: У Чаркаскай вобласці крымінальны аўтарытэт выклікаў на разборкі былога абаронцу Бахмута, збіў і прымусіў выбачацца

Збіты вайсковец Анатоль Ганчарэнка. Фота: скрыншоты відэа з сацсетак

Цяпер украінская паліцыя зрабіла прыблізна тое самае — на новых відэа можна ўбачыць жорсткае затрыманне крымінальнага аўтарытэта, а пасля і ягоныя прабачэнні перад «усім украінскім народам».

Вадзіму Далаценку пагражае да 12 гадоў зняволення. На момант інцыдэнту ён ужо знаходзіўся пад умоўным тэрмінам.

Nashaniva.com