У Кіеве збілі мітрапаліта Клімента

У Кіеве ўчора ўвечары збілі мітрапаліта Праваслаўнай царквы Украіны Клімента, які служыць ва УСУ.

11.09.2024 / 10:10

 Ён ішоў у напрамку Міхайлаўскага манастыра, калі яго спынілі трое і пачалі збіваць, паведамляе «Палітыка краіны».

Клімент сцвярджае, што для таго, каб святар спыніўся, хтосьці з траіх сказаў: «Уладыка, блаславіце!»

Паліцыя заявіла, што расследуе інцыдэнт. 

Клімент прыехаў у Кіеў на саміт Крымскай платформы, які пачынаецца сёння. У ПЦУ ён носіць тытул мітрапаліта Крымскага.

Вярхоўная Рада афіцыйна забараніла РПЦ. Што будзе далей з УПЦ?

Зяленскі падпісаў закон аб забароне УПЦ Маскоўскага патрыярхату

Асуджаны ва Украіне мітрапаліт РПЦ вызваліўся і аб'явіўся ў Беларусі

Nashaniva.com