Палітвязняў Канеўскую і Кульшу перавялі ў Гомель
Праваабаронцам стала вядома, што Таццяну Канеўскую і Вікторыю Кульшу перавялі ў Гомель
11.09.2024 / 10:46
Нагадаем, Таццяна Канеўская адбывала пакаранне ў магілёўскай турме, а Вікторыя Кульша — у рэчыцкай калоніі. З чым звязаныя пераводы — пакуль дакладна невядома. Але ёсць падставы меркаваць, што Вікторыю Кульшу перавялі ў гомельскае СІЗА, бо яе чакаюць новыя следчыя дзеянні, а Таццяну Канеўскую этапавалі ў гомельскую калонію, бо ў яе скончыўся тэрмін турэмнага зняволення.