Мурманскі губернатар паведаміў пра атаку беспілотнікаў — там знаходзіцца галоўная база Паўночнага флоту Расіі

Аэрапорты Мурманска і Апатытаў закрытыя.

11.09.2024 / 11:36

Иллюстративное фото: serhiyprytula / Telegram

Мурманская вобласць на самым поўначы Расіі падвергнулася нападу ўкраінскіх беспілотнікаў, працуе СПА паведаміў губернатар Андрэй Чыбіс у сваім тэлеграм-канале.

«На нашу вобласць здзяйсняюцца налёты варожых беспілотнікаў. Прашу з разуменнем ставіцца да шэрагу часовых абмежаванняў, якія нам даводзіцца ўводзіць», — сказаў ён. Мінабароны паведаміла аб перахопе трох украінскіх беспілотнікаў у Мурманскай вобласці.

Як мінімум тры беспілотнікі, якія мясцовыя ўлады называюць» варожымі», былі выяўленыя ў раёне Севераморска, дзе знаходзіцца галоўная база Паўночнага флоту Расіі.

Nashaniva.com