Апытанне: Харыс выйграла тэледэбаты з Трампам
Харыс апярэдзіла Трампа на шэсць працэнтных пунктаў. У той жа час пераважная большасць рэспандэнтаў выказалі меркаванне, што Трамп больш кампетэнтны ў эканоміцы, чым Харыс, піша Deutsche Welle.
11.09.2024 / 12:00
Фота Alex Brandon / AP
Па выніках тэледэбатаў у Філадэльфіі паміж кандыдатамі на пасаду прэзідэнта ЗША Камалы Харыс (Дэмакратычная партыя) і Дональда Трампа (Рэспубліканская партыя) большасць тэлегледачоў палічылі пераможцам Харыс.
Як вынікае з апытання, праведзенага ў аўторак на замову цэлага шэрагу медыякампаній ЗША, 45 адсоткаў рэспандэнтаў аддалі перамогу Харыс, а 39 адсоткаў — Трампу.
Такія вынікі атрыманыя на аснове аналізу адказаў зарэгістраваных выбаршчыкаў, якія глядзелі тэледуэль.
Пры гэтым негатыўнае стаўленне да дзейнага віцэ-прэзідэнта Харыс выказалі 44 адсоткі, а да экс-кіраўніка Белага дома Трампу — 51 адсотак апытаных.
Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае
Трамп назваў дэбаты з Харыс найлепшымі ў сваёй кар'еры
Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах
Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед
Трамп і Харыс амаль зраўняліся ў апытаннях