Эрдаган: Вяртанне Крыма Украіне — патрабаванне міжнароднага права

«Наша падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны з'яўляецца пастаяннай», — заявіў прэзідэнт Турцыі.

11.09.2024 / 14:24

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Paul Ellis Pool / GETTY IMAGES

Такую заяву зрабіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у відэазвароце да саміту лідараў «Крымскай платформы».

«Вяртанне Крыма Украіне — гэта патрабаванне міжнароднага права», — сказаў турэцкі лідар.

Nashaniva.com