Замена пасведчання кіроўцы ў Беларусі. Што трэба ведаць

Што неабходна зрабіць аўтамабілістам, каб замяніць дакумент.

14.09.2024 / 08:00

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Калі трэба мяняць пасведчанне кіроўцу?

Пасведчанне кіроўцы ўзору 2011 года выдавалася тэрмінам на 10 гадоў, па заканчэнні тэрміну дзеяння абавязкова трэба замяняць яго на новае.

Кіроўца з пратэрмінаваным пасведчаннем прыраўноўваецца да бяспраўніка, таму варта ўважліва сачыць за тэрмінам дзеяння дакумента. Мінімальны штраф — 5 базавых велічыняў (200 рублёў на цяперашні момант).

Таксама пасведчанне трэба мяняць пры змене прозвішча і ў выпадках фізічнага зносу дакумента.

Пры гэтым заканадаўства не забараняе замяніць дакумент на новы па ўласным жаданні. Напрыклад, калі вы змянілі імідж або вам проста не падабаецца, як вы выглядаеце на старым здымку. 

Што трэба мець пры сабе?

Для замены пасведчання кіроўцы трэба мець пры сабе наступны пералік дакументаў:

Абмяняць пасведчанне кіроўцы можна ў любым падраздзяленні ДАІ незалежна ад месца рэгістрацыі.

Колькі каштуе?

Замена пасведчання кіроўцы каштуе 2 базавыя велічыні (80 рублёў).

Калі замена адбываецца праз тое, што вы згубілі старое пасведчанне, то давядзецца заплаціць 3 базавыя (120 рублёў).

Дадаткова трэба аплаціць 0,04 базавай (1,6 руб) за камп'ютарныя паслугі і 0,08 базавай (3,2 руб) за афармленне заявы. Другую з гэтых сум можна сэканоміць, калі падрыхтаваць заяву дома.

Аплачваць можна праз аддзяленне банка, Белпошту або праз АРІП.

Максімальны тэрмін замены пасведчання кіроўцы складае 3 працоўныя дні з моманту падачы заявы. На практыцы новы пластык звычайна выдаюць дзень у дзень або на наступны працоўны дзень.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

20 гадоў замест 10

З 23 сакавіка 2024 года пасведчанне кіроўцы ў Беларусі выдаюць тэрмінам на 20 гадоў, а не на 10 гадоў, як гэта было раней.

Бестэрміновыя правы з абмежаваннямі

Але ёсць пэўная катэгорыя кіроўцаў у Беларусі, якіх замена правоў не тычыцца. Гэта тыя людзі, якія паспелі атрымаць пасведчанне кіроўцы яшчэ ў часы існавання СССР. 

Савецкае пасведчанне бестэрміновае, беларускае заканадаўства не абавязвае кіроўцаў замяняць яго на новае. 

Але ёсць важны нюанс. Беларусь — адзіная краіна, якая дагэтуль прызнае бестэрміновае пасведчанне кіроўцы савецкага ўзору. Таму выязджаць па ім за межы Беларусі нельга, нават у Расію.

Замена пашпарта ў Беларусі: што трэба ведаць і як хутка выдаюць дакумент

Як замяніць беларускае пасведчанне кіроўцы на польскае ці літоўскае

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды

Nashaniva.com