У Беларусі сабраліся будаваць яшчэ адзін цэлюлозна-кардонны камбінат

Намеснік старшыні канцэрна «Беллеспаперапрам» Сяргей Касьянаў паведаміў, што ў Беларусі плануецца стварыць новы цэлюлозна-кардонны камбінат, і зноў на базе кітайскіх тэхналогій. 

11.09.2024 / 16:22

 

ЦКК у Светлагорску

Па словах чыноўніка, магутнасць планаванага цэлюлозна-кардоннага камбіната складзе не менш за 400-500 тон прадукцыі ў год. Акрамя таго, у планах значыцца і будаўніцтва новай вытворчасці драўняна-стружкавых пліт магутнасцю як мінімум 600 тыс. кубаметраў у год.

Сяргей Касьянаў адзначыў, што цэлюлозны камбінат будуць ствараць з нуля — месца пад яго будаўніцтва пакуль выбіраюць.

Пры гэтым у Беларусі ўжо ёсць аналагічная вытворчасць, якая размяшчаецца ў Светлагорску. Яе таксама пачыналі будаваць кітайцы, але з-за канфліктнай сітуацыі завяршалі іншыя спецыялісты.

З будаўніцтвам і эксплуатацыяй гэтага аб'екта неаднаразова ўзнікалі пытанні як з пункту гледжання экалогіі, так і бяспекі. Так, 17 чэрвеня 2023 года на прадпрыемстве адбыўся выбух, ахвярамі якога сталі тры чалавекі.

Выставілі абвінавачванне намесніку начальніка цэха Светлагорскага ЦКК за мінулагоднюю аварыю

Светлагорскі камбінат ладзіць у сябе сістэму абароны ад дронаў за 700 тысяч рублёў

«Беллеспаперпрам» аспрэчвае, што Светлагорскі ЦКК атрымаў гіганцкі штраф за шкоду экалогіі

Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат аштрафавалі на мільён долараў

Сёння ў Светлагорску смярдзіць. Прадпрыемства паведаміла пра выкід газаў

Светлагорскі ЦКК аднавіў пасля выбуху вытворчасць беленай цэлюлозы 

Адзін заканчваў універсітэт, іншы толькі атрымаў павышэнне. Што вядома пра загінулых работнікаў Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната

Nashaniva.com