У Варшаве беларус загінуў, скокнуўшы з шостага паверха бальніцы

67-гадовы беларус выкінуўся з акна Бруднаўскай бальніцы ў Варшаве, паведамляе Most. Трагедыя здарылася 11 верасня каля 9-й раніцы.

11.09.2024 / 18:01

Як паведамляе рэсурс Miejski reporter, мужчына сказаў суседзям па палаце: «Да пабачэння», пасля чаго скокнуў з шостага паверха.

Пацыент знаходзіўся ў адной з палат корпуса C. Пасля здарэння медыцынскі персанал спрабаваў аказаць беларусу дапамогу, але той загінуў на месцы.

На месцы трагедыі праводзіцца паліцэйская праверка пад наглядам пракурора.

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Трагедыя ў сям’і беларускіх уцекачоў у Польшчы: загінуў 2-гадовы сын

Што здарылася з журналісткай Марынай Біруковай, якая загінула ў Варшаве

Nashaniva.com