Асноўны інстынкт па-віцебску. Хлопец ехаў па сэкс у Оршу, а заняўся ім проста на прыпынку з першай сустрэчнай
Заведзена крымінальная справа.
12.09.2024 / 11:11
25-гадовы хлопец выпіваў дома ў Віцебску, паралельна перапісваўся са сваёй сяброўкай з Оршы. Жанчына запрасіла кавалера да сябе, апісвае гісторыю блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
Хлопец пабег на маршрутку. Але кіроўца адмовіўся браць такога пасажыра, спасылаючыся на яго стан.
Калі маршрутка з'ехала, на прыпынку хлопец заўважыў сяброўку па няшчасці — дама таксама не трапіла ў машыну з прычыны свайго такога ж стану.
Малады чалавек прапанаваў сваю дапамогу і ўжо набіраў знаёмаму таксісту. Па дарозе паабяцаў закінуць да пункта прызначэння і новую знаёмую.
Жанчына проста на месцы вырашыла аддзячыць. Схаваўшыся ад цікаўных вачэй за шкляной сценкай прыпынку парачка занялася сэксам, што заўважылі мінакі, запісалі відэа і выклалі ў інтэрнэт.
Хлопца потым затрымалі, заведзена крымінальная справа за хуліганства, асоба яго партнёркі высвятляецца.