У Беларусі здымуць фільм пра вайну ва Украіне
Беларусь стане здымачнай пляцоўкай для фільма аб спецыяльнай ваеннай аперацыі РФ (так у Расіі называюць уварванне ва Украіну), паведаміў гендырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Юрый Аляксей, піша «Спутнік».
12.09.2024 / 14:36
Праект, як адзначыў Аляксей, задуманы сумесна з кінастудыяй з Татарстана, якая з'яўляецца партнёрам «Беларусьфільма».
«Мы плануем зняць даволі цікавы фільм пра падзеі спецыяльнай ваеннай аперацыі. Я ўпэўнены, што мы будзем здымаць гэта ў Беларусі, на нашай кінастудыі: азёры, 90 гектараў лесу, вёскі, ваенныя бліндажы — усё гэта ўваходзіць у нашу структуру», — паведаміў ён у рамках Санкт-Пецярбургскага форуму аб'яднаных культур.