Расія ставіць SIM-карты ў «Шахеды» для выкарыстання мабільнай сеткі Украіны

Што гэта дае і як з гэтым можна змагацца, тлумачыць ваенны эксперт.

12.09.2024 / 16:50

Беспілотнік «Шахед 136». Скрын відэа Alpha17 / YouTube

Пра тое, што Расія абсталявала свае дроны-камікадзэ SIM-картамі ўкраінскіх мабільных аператараў і антэнамі на крылах, піша старшы навуковы супрацоўнік і эксперт на наземных войнах брытанскага аналітычнага цэнтра Royal United Services Institute Джэк Уолтінг (Jack Watling)

Па яго словах, SIM-карты выкарыстоўваюцца двума спосабамі. Па-першае, беспілотнік выкарыстоўвае мабільную сетку для трыангуляцыі — вызначэння дакладнага месцазнаходжання — з дапамогай сігналаў мабільных вышак. Па-другое, выкарыстанне мабільнай сеткі дазваляе расіянам мець прамую сувязь з беспілотнікам. Аналіз атрыманых тэлеметрычных даных ад дрона дазваляе ацаніць сітуацыю ў рэальным часе і планаваць наступныя ўдары.

Аднак, як заўважае эксперт, выкарыстанне мабільнай сеткі Украіны мае свае ўразлівасці.

«Вядома, ёсць нешта падазронае ў мабільным тэлефоне, які рухаецца з хуткасцю 350 кіламетраў на гадзіну. Такія паводзіны можна адсачыць, а SIM-карты, якія выкарыстоўваюцца ў такіх шкодных мэтах, можна адключыць,» — піша Уотлінг.

Аднак гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі аператар мабільнай сувязі мае эфектыўныя каналы сувязі са службамі бяспекі.

Па словах аналітыка, гэтую тактыку расіяне выкарыстоўваюць як мінімум з канца 2023 года. Менавіта тады ў збітых украінцамі дронах былі знойдзены 4G-мадэмы.

Беспілотнік, які ўпаў у Латвіі, быў начынены выбухоўкай

УСУ ўпершыню збілі расійскі «Арлан» на велізарнай вышыні

УСУ ўпершыню ўжылі супраць расійскай арміі лётаючы аўтамат Калашнікава

Nashaniva.com