«Як пішуць у каментарах, брэжнеўскія». Беларуска, якая перасадзіла сабе бровы, паказала, як цяпер выглядае
У пачатку лета ў тыктоку завірусіліся ролікі беларускі Васілісы Стаян. Дзяўчына расказала, што зрабіла перасадку броваў: цана такой працэдуры — ад $1100 да $2500. Цяпер надышоў час хваліцца канчатковымі вынікамі.
12.09.2024 / 17:44
Васіліса расказала выданню «Анлайнер», што ў бровы ёй перасадзілі 800 графтаў (элементаў валасяной тканкі з фалікуламі валасоў), якія ўзялі з патыліцы. Праз два месяцы пасля працэдуры графты прыжыліся і «запрацавалі» ў звычайным рэжыме. Нарэшце, праз паўгода можна ацаніць вынік.
«У мяне ўжо не татуаж на чыстай скуры, а натуральныя бровы. Як пішуць у каментарах, брэжнеўскія, — расказала Васіліса. — Цяпер прыйшоў час узмоцненага догляду: стрыжка, укладка кожны тыдзень — прапускаць іх нельга. Працэдура не з танных, нават калі рабіць яе ў хатніх умовах. Але гэтая руціна ўвайшла ў маё жыццё, як і манікюр ці педыкюр».
Беларуска зрабіла перасадку броваў і дзеліцца перажытым
Як часта трэба мыць галаву і ці карысныя кандыцыянеры і маскі, тлумачыць медык