У Беларусь прыляцеў дарадца іранскага лідара

Тэлеграм-канал Motolko.help заўважыў, што ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» прызямліўся самалёт Dassault Falcon 900EX з рэгістрацыйным нумарам EP-IGC. На ім, як сцвярджаецца, прыляцеў сакратар Вышэйшай Рады нацбяспекі Ірана Алі Шамхані, ён жа дарадца Вярхоўнага лідара Ірана па палітычных пытаннях.

12.09.2024 / 19:44

Самалёт прыляцеў з Санкт-Пецярбурга, дзе 10-12 жніўня праходзіла сустрэча найвышэйшага кіраўніцтва сілавікоў краін — членаў БРІКС. Ад Ірана на гэтай сустрэчы прысутнічаў таксама сакратар Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі Алі Акбар Ахмадзіян.

Раней на гэтым самалёце ў Беларусь прылятаў міністр прамысловасці, шахтаў і гандлю Ірана Рэза Фатэмі Амін.

Расія можа ў найбліжэйшыя тыдні прымяніць супраць Украіны іранскія балістычныя ракеты

Іранскаму блогеру прысудзілі 12 гадоў турмы за твіт з кропкай

Самы першы замежны самалёт «Белавія» быў прададзены Ірану амаль тры гады таму. Але пацвердзілася гэта толькі зараз

Nashaniva.com