Мінскі айцішнік прайграўся ў казіно і скраў у кампаніі 11 ноўтбукаў

У сталічную міліцыю звярнуліся прадстаўнікі ІТ-кампаніі з заявай аб крадзяжы камп'ютарнай тэхнікі. Па падазрэнні ў крадзяжы быў затрыманы 36-гадовы супрацоўнік гэтай жа кампаніі, паведамляе мінская міліцыя.

12.09.2024 / 21:59

Следства высветліла, што мужчына на працягу паўгода рабіў стаўкі ў анлайн-казіно, дзе прайграў усе свае грошы. Каб адыграцца, айцішнік вынес са склада фірмы 11 ноўтбукаў, тэлефон і стацыянарны кампутар, якія потым здаў у ламбард. Атрыманыя грошы ён таксама прайграў.

Каб кіраўніцтва не заўважыла прапажу маёмасці, айцішнік пакідаў на складзе скрынкі ад электронікі.

Агульная сума нанесенай шкоды склала больш за 10 тысяч рублёў (больш за 3 тысячы даляраў). Пры гэтым айцішнік раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.

У Мазыры знайшлі труп у прыпаркаванай машыне. Ён праляжаў у ёй некалькі дзён

У Копысі дзіця, якое прапала, шукалі 78 чалавек, а яно было ў гасцях у аднакласніцы

«Мама, ён ударыў яго аб дрэва!» Падрабязнасці жорсткага забойства кацяняці ў Мінску

Nashaniva.com