Трамп адмовіўся ад другіх дэбатаў з Харыс

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп адмовіўся ад другіх тэледэбатаў са сваёй суперніцай Камалай Харыс. Трамп заявіў, што ў першых дэбатах перамог ён, а Харыс «павінна засяродзіцца» на яе працы віцэ-прэзідэнта.

13.09.2024 / 09:41

Дональд Трамп. Фота: Bill Pugliano / Getty Images

Пра гэта гаворыцца ў допісе самога Трампа, апублікаваным у чацвер, 12 верасня, у ягонай сацыяльнай сетцы Truth Social.

Трамп параўнаў Харыс з »баксёрам, які прайграў бой« і нібыта таму »хоча рэваншу».

«Апытанні ясна паказваюць, што я выйграў дэбаты ў таварыша Камалы Харыс, радыкальнага левага кандыдата ад дэмакратаў», — заявіў Трамп.

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае

Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах

Трамп назваў дэбаты з Харыс найлепшымі ў сваёй кар'еры

Апытанне: Харыс выйграла тэледэбаты з Трампам

Nashaniva.com