У Брэсце за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах асудзілі адразу 11 чалавек

У судзе Брэсцкага раёна 12 верасня вынеслі масавы прысуд паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

13.09.2024 / 10:15

За ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года асудзілі адразу 11 мясцовых жыхароў, піша «Вясна».

Гэта Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Кірыл Еўтышык, Мікалай Місюк, Артур Зарэмба, Дзмітрый Лысюк, Алег Бандарук, Міхаіл Верамчук, Дзмітрый Салавейка, Дзяніс Якавенка. Суддзя прызначыў ім тэрміны ад двух гадоў «хатняй хіміі» да паўтара года калоніі. 

Паводле інфармацыі «Берасцейскай Вясны», прысудам стала:

Сутнасць абвінавачвання супраць усіх палягала ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце «выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку». Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.

Такім чынам, як адзначаюць брэсцкія праваабаронцы, раней 70 чалавек асудзілі да калоніі паводле артыкула 293 КК (удзел у масавых беспарадках). Пасля некаторага зацішша, у канцы 2023 года з'явіліся новыя затрыманні за тыя пратэсты — улады пачалі прад'яўляць ужо артыкул 342 КК. Ужо вядома пра 48 асуджаных паводле артыкула 342 КК за пратэсты ў Брэсце, якія праходзілі 10 жніўня 2020 года. 

Nashaniva.com