Жыхар Пецярбурга памёр пасля ўкусу чалавека

Мужчына зрабіў заўвагу і паказаў сярэдні палец, у які ўчапіўся зубамі неадэкват.

13.09.2024 / 11:13

Ілюстрацыйнае фота

51-гадовы жыхар Краснагвардзейскага раёна стаў ахвярай уласнага языка: двума тыднямі раней ён зрабіў заўвагу мінаку, які непрыгожа сябе паводзіў.

Ён таксама падмацаваў свае словы непрыстойным жэстам, і незнаёмы ў адказ укусіў гора-лектара за сярэдні палец.

Пацярпелы ніякага значэння баявому раненню не надаў, бо падумаў, што дробязь, і пройдзе само.

Але рана ўсё не гаілася, і 12 верасня пецябруржац быў вымушаны звярнуцца да ўрача. Адтуль яго накіравалі наўпрост на аперацыю, падчас якой пацыент памёр. Папярэдне, прычынай смерці стала некратызуючая інфекцыя.

Nashaniva.com