Стаў вядомы прысуд па справе гібелі бабруйскага доктара, якога збіў п'яны кіроўца
Трагедыя адбылася ў чэрвені ў Бабруйску. Доктар-анколаг Сяргей Нікіцін, гуляючы па жылой забудове горада, быў збіты 38-гадовым кіроўцам Opel.
13.09.2024 / 11:43
Пасля наезду мужчына ўцёк з месца здарэння, а доктар загінуў на месцы.
У Бабруйску адбыўся суд, які ўстанавіў, што рух у жылой зоне кіроўца ажыццяўляў з хуткасцю 68 км/г пры дазволеных не больш за 20 км/г. Не справіўшыся з кіраваннем, мужчына здзейсніў наезд на пешахода, пасля чаго ўцёк з месца ДТЗ.
Суд прызначыў бабруйчаніну сем гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама кіроўца пазбаўлены правоў на 8 гадоў. На карысць сваякоў загінулага спагнана 150 000 рублёў, піша «Магілёў анлайн».