Як Пратасевіч бавіць час у Дубаі? ШМАТ ФОТА

Днямі стала вядома, што экс-рэдактару Nexta Раману Пратасевічу адмянілі раней прызначаны шматмільённы штраф, і ён разам з жонкай змог паляцець у адпачынак у Дубай. Паглядзелі, як Пратасевіч бавіць час у свой першы выезд за мяжу з 2021 года — калі беларускія ўлады гвалтоўна пасадзілі самалёт кампаніі Ryanair, каб затрымаць Пратасевіча і Сафію Сапега.

13.09.2024 / 23:16

Фотаздымкамі Пратасевіч дзеліцца ў сваім тэлеграм-канале і сторыз.

@nashaniva Улады пачалі раскрутку Рамана Пратасевіча. Навошта? #Протасевич #политика #нашаніва #Беларусь #белорусы #беларускітыкток ♬ Virtuoso Violin - Rafael Krux

Адным з першых пунктаў ён наведаў Музей будучыні, дзе ацаніў наяўнасць вялікай колькасці «інстаграмных лакацый».

Пасля гэтага, як большасць турыстаў у такіх краях, забраўся на дах самага высокага ў свеце будынка — Бурдж-Халіфа (яго вышыня складае 828 метраў).

У Абу-Дабі, сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Пратасевіч не прайшоў міма тамтэйшага Луўра.

Але максімум радасных эмоцый ён адчуў ад наведвання афіцыйнай крамы любімага футбольнага клуба — «Ліверпуля». Там ён крыху пашопіўся і набыў сабе брэндаваныя цішотку і кепку.

Нагадаем, суд пастанавіў спагнаць з Рамана Пратасевіча, Яна Рудзіка і Сцяпана Пуцілы штраф памерам 24,5 мільёна рублёў. Але Пратасевіч распавёў, што нейкі час таму падаў апеляцыю, і яму дазволілі не плаціць гэтыя грошы.

«Я падаў апеляцыю, і мне скасавалі гэты штраф. Усё сумленна, усё законна. Гэта была афіцыйная працэдура. Была апеляцыя, былі асобныя судовыя пасяджэнні. Я прывёў, як аказалася, дастатковую колькасць аргументаў для таго, каб гэты велізарны, я б нават сказаў астранамічны, штраф адмянілі», — адзначыў Пратасевіч.

Пратасевіч аргументаваў сваю пазіцыю тым, што не павінен несці адказнасць у адзіночку ва ўмовах, калі Пуціла і Рудзік знаходзяцца за мяжой.

У Мінску Пратасевіч цяпер працуе электразваршчыкам. Паралельна падаў дакументы для аднаўлення на завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ.

Колькі атрымліваюць зваршчыкі на заводзе, дзе працуе Пратасевіч?

Шлюб з ведзьмай і апякун з КДБ: Раман Пратасевіч, якога вы не ведалі

Куды і на чым лятае Belavia падчас санкцый

Nashaniva.com