Шнобель-2024: хто здольны дыхаць праз анус, як аддзяліць п'яных чарвякоў ад цвярозых і ці можна голуба выкарыстаць для навядзення ракет

У Кембрыджы названыя імёны лаўрэатаў «Шнобелеўскай прэміі 2024» (Ig Nobel Prize). Рэдакцыя гумарыстычнага навуковага часопіса Annals of Improbable Research уручала гэтыя прэміі 34-ы раз.

13.09.2024 / 12:30

«Нобелеўскія прэміі» прысуджаюцца за самыя сумнеўныя дасягненні ў розных галінах навукі, якія «спачатку выклікаюць смех, а затым прымушаюць задумацца».

Цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў праходзіла ўвечары 12 верасня ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (MIT) у Кембрыджы, штат Масачусэтс (ЗША), піша Newsru.co.il.

«Прэмія міру» прысвоена амерыканскаму псіхолагу «за даследаванні па вывучэнні мэтазгоднасці змяшчэння паштовых галубоў у ракеты для навядзення ракет».

«Прэмія па батаніцы» прысуджана навукоўцам з Германіі, Бразіліі і ЗША «за пошукі доказаў, што жывыя расліны імітуюць форму штучных раслін, якія стаяць побач».

«Прэмія па анатоміі» прысвоена навукоўцам з Францыі і Чылі «за вывучэнне таго, ці накіраваны рост валасоў на галаве людзей з Паўночнага паўшар'я ў тым жа кірунку, што і ў людзей у Паўднёвым паўшар'і».

«Прэмія па медыцыне» прысвоена навукоўцам са Швейцарыі, Германіі і Бельгіі «за дэманстрацыю таго, што падробленыя лекі, якія выклікаюць балючыя пабочныя эфекты, могуць быць больш эфектыўнымі, чым падробленыя лекі, якія не выклікаюць балючых пабочных эфектаў».

«Прэмію па фізіцы» атрымаў амерыканскі навуковец Джэймс Ляа за тое, што «прадэманстраваў і патлумачыў здольнасць мёртвай стронгі плаваць».

«Прэмія па фізіялогіі» ўручана навукоўцам з Японіі і ЗША «за адкрыццё таго, што многія млекакормячыя здольныя дыхаць праз анус».

«Прэмія ў галіне тэорыі верагоднасці» прысвоена навукоўцам з Нідэрландаў, Швейцарыі, Бельгіі, Францыі, Германіі, Венгрыі і Чэхіі за даследаванне, згодна з якім было ўстаноўлена, што падкінутая манета «як правіла прызямліцца на першапачатковы бок».

«Прэмія па хіміі» дасталася навукоўцам з Нідэрландаў і Францыі «за выкарыстанне храматаграфіі для аддзялення п'яных чарвякоў ад цвярозых».

«Прэмія па дэмаграфіі» аддадзена навукоўцам з Аўстраліі і Вялікабрытаніі, якія ўстанавілі, што большасць вядомых доўгажыхароў пражывалі ў месцах з дрэннай сістэмай уліку нараджальнасці і смяротнасці.

«Прэмія па біялогіі» прысуджана амерыканскім навукоўцам «за выбух папяровага пакета побач з коткай, якая стаіць на спіне каровы, каб даследаваць, як і калі каровы будуць зрыгваць сваё малако».

Nashaniva.com