Прапагандыстку Іраду Зейналаву, якая прыдумала фэйк пра распятага хлопчыка, прызначылі паслом на Маўрыкіі

Адпаведны ўказ падпісаў Пуцін.

13.09.2024 / 14:23

Да 2016 года Ірада Зейналава працавала на расійскім Першым канале, пазней — на НТВ. Апошнія 8 гадоў яна вяла прапагандысцкую нядзельную праграму «Итоги недели».

Нарадзілася ў 1972 у Маскве ў змяшанай азербайджанска-рускай сям'і. Працавала на расійскім тэлебачанні больш за 25 гадоў, была вядучай праграмы «Время».

Зейналава вядомая тым, што распаўсюджвала фэйк пра «распятага хлопчыка» на Данбасе.

Nashaniva.com