Некалькі краін былога СССР самастойна зацвердзяць нацыянальныя алфавіты на базе агульнацюркскага

Некалькі краін былога СССР самастойна зацвердзяць нацыянальныя алфавіты на базе агульнацюркскага, які нядаўна ўзгадніла камісія Арганізацыі цюркскіх дзяржаў. Гаворка ідзе пра Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан і Узбекістан, якія ўваходзяць у гэтую арганізацыю, піша РБК.

13.09.2024 / 14:45

Як заявіў член камісіі, загадчык кафедры агульнага мовазнаўства Бакінскага дзяржаўнага універсітэта Нізамі Джафараў, літары ў агульным алфавіце ёсць не ва ўсіх цюркскіх мовах, «але якой бы цюркская мова ні была, ён павінен атрымліваць свае знакі ў адпаведнасці з гукамі з гэтай агульнай базы алфавіту».

Пры гэтым, па словах прафесара, сур'ёзных змен быць не павінна, паколькі агульны цюркскі алфавіт супадае з алфавітам большасці цюркскіх дзяржаў.

«Вялікіх праблем тут няма. Самая вялікая праблема ў тым, калі казахі і кыргызы пяройдуць на лацінку», — лічыць ён.

Nashaniva.com