«На абочыне ляжыць труп мужчыны». Сур'ёзная аварыя на трасе Мінск — Гомель
На трасе М5 адбылася смяротная аварыя. Яе ўдзельнікамі сталі Renault Duster, грузавік МАЗ і маршрутка VW Crafter, піша Onliner.by.
13.09.2024 / 15:04
«Сёння каля 10:25 раніцы 38-гадовы кіроўца грузавіка няправільна абраў дыстанцыю да Renault, які ехаў наперадзе, і ўрэзаўся ў яго, — распавялі ў ДАІ вобласці. — Renault, у сваю чаргу, сутыкнуўся з маршруткай. На месцы загінуў 77-гадовы кіроўца Duster». «На абочыне ляжыць труп мужчыны, — распавёў кіроўца Яўген. — ДТЗ здарылася ў раёне вёскі Хазянінкі».
Мужчына ўдакладніў, што з боку Гомеля сабраўся вялікі затор.
«Выглядае ўсё так, як быццам легкавы аўтамабіль урэзаўся ў маршрутку, якая спынілася на святлафоры, а з ім потым яшчэ сутыкнуўся грузавік, — апісаў Яўген. — Гэта значыць, тры ўдзельнікі аварыі. Пры гэтым перад машынай МНС, якая была на месцы, на абочыне ляжала яшчэ нейкая куча металу (магчыма, матацыкл). Хуткай дапамогі і ДАІ ў той момант, калі я праязджаў, яшчэ не было».