Супраць палітвязня Міколы Дзядка, якому заставалася сядзець паўгода, завялі новую крымінальную справу
Цяпер яму пагражае ад аднаго да трох гадоў зняволення.
13.09.2024 / 15:24
Палітзняволены Мікола Дзядок, асуджаны да пяці гадоў калоніі, павінен быў выйсці з турмы 25 красавіка 2025 года, але супраць яго завялі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы). Цяпер яму пагражае ад аднаго да трох гадоў зняволення. Пра гэта «Новаму Часу» распавялі крыніцы.
У чэрвені Міколу Дзядка і многіх іншых палітзняволеных гродзенскай турмы № 1 адправілі ў ШІЗА. Мікола выйшаў адтуль толькі ў верасні. Акрамя гэтага, больш за год палітвязня ўтрымліваюць у адзіночнай камеры.
За кратамі ён працягвае самаадукацыю, вывучае замежныя мовы, замаўляе кнігі. У Дзядка ёсць праблемы са здароўем: баліць страўнік, бывае галаўны боль.