У Капылі мужчына зняў дзяржсцяг з будынка, каб зрабіць фота. Гэта было дарма

У выніку мужчыну знайшлі па следзе рукі на трубе.

13.09.2024 / 15:56

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

З будынка Капыльскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва знік афіцыйны сцяг. Прадстаўнік адміністрацыі цэнтра звярнуўся ў міліцыю.

На месца адправілі цэлую следча-аператыўную групу разам з супрацоўнікамі Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Спецыялісты апрацавалі паверхні будынка і на трубе знайшлі след рукі.

@nashaniva

♬ dźwięk oryginalny - Наша Ніва. Навіны

У выніку сілавікі затрымалі жыхара Салігорска 1994 года нараджэння. Мужчына расказаў, што забраў сцяг, каб зрабіць з ім фатаграфію.

Цяпер у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.

«Пячэнне «Экстрэмістка». Як нямецкая пісьменніца паказвае беларускія пратэсты

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы

Уласніца салона прыгажосці адмовілася запісвацца ў міліцэйскім «пакаяльным» відэа. А цяпер расказала, як гэта было

Nashaniva.com