Стала вядома, дзе можна сытна паабедаць усяго за 4 рублі
Пра сталоўку, якая прэтэндуе на званне самай таннай у Беларусі, піша тэлеграм-канал «Подслушано Беларусь».
13.09.2024 / 16:27
Абед, які на фота, абышоўся ў 7 рублёў 80 капеек. І гэта не за адну, а за дзве порцыі.
Жанчына ўзяла дзве катлеты з пюрэ, два салаты, два супы, два кампоты і дзве лусты хлеба.
«Я сама была ў шоку. І аслупянела. Чаму так танна? Яшчэ і завісла каля касы і стаю лічу. Чаму так мала за ўсё?» — дзеліцца жанчына ўражаннямі.
Сталоўка знаходзіцца ў вёсцы Пескі Бярозаўскага раёна. З такімі цэнамі можна дома і не гатаваць, жартуе аўтар тэлеграм-канала.
У школьных сталоўках забаранілі прадукты з араматызатарамі і этылавым спіртам
У беларускай глыбінцы знайшлі сталоўку з цэнамі, якіх нібыта і не бывае
«Мама мія! Гэта не дом, гэта дровы». Італьянец купляе бюджэтныя хаты ў беларускай глушы