У ключавых штатах ЗША пачала з'яўляцца рэклама Камалы Харыс у падтрымку Украіны
На крэатыўныя ролікі, якія пашыраюцца ў ЗША, звярнула ўвагу выданне Politico.
13.09.2024 / 16:58
Скрыншот з відэа
Адзначаецца, што кампанія будзе ўключаць рэкламу ў трох штатах, дзе выбаршчыкі пакуль не вызначыліся, за каго будуць галасаваць на выбарах у лістападзе: Пенсільванія, Мічыган і Вісконсін. У гэтых штатах жыве вялікая колькасць насельніцтва, якое мае карані з Польшчы, Украіны, Літвы і іншых краін Усходняй Еўропы.
Сярод іншага ў роліках расійскі напад на Украіну параўноўваецца з нашэсцем мангола-татараў у XIII стагоддзі.
Politico адзначае, што ў Пенсільваніі жывуць больш за 700 000 амерыканцаў польскага паходжання і каля 122 000 украінскага. У Мічыгане жыве каля 900 000 польскіх амерыканцаў і 40 000 украінскіх, а ў Вісконсіне — каля 480 000 польскіх амерыканцаў.
Трамп адмовіўся ад другіх дэбатаў з Харыс
Апытанне: Харыс выйграла тэледэбаты з Трампам
Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед
Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае