«Ніхто не змог завезці тавар». Крамы польскага абутку Wojas усё ж закрываюцца
Крамы польскага абутку Wojas, якія яшчэ вясной былі настроеныя працягнуць працу ў Беларусі, 29 верасня ўсё ж такі канчаткова зачыняюцца, піша выданне «Смартпрэс».
13.09.2024 / 18:08
Фота: «Смартпрэс»
«Заснавальнік — польскі бок — прыняў рашэнне. 29 верасня — апошні працоўны дзень дзвюх крам: у ГЦ Expobel і ў GreenCity. У ГЦ «Замак» крама ўжо закрытая», — паведамілі «Смартпрэсу» ў кампаніі.
«Мы спрабавалі атрымаць квоты ад Беллегпрама, але рэгулятар квоты летам не выдаў. Няма тавару і няма магчымасці завезці тавар. Мы спрабавалі, і заснавальнікі спрабавалі. Але, на жаль, у сувязі з санкцыямі няма магчымасці працягваць працу», — растлумачылі ў кампаніі «Вояс Бел».
Нераспрададзеныя да 29 верасня рэшткі абутку і галантарэі будуць вернутыя назад у Польшчу. Гэта стандартная працэдура ў канцы кожнага сезону, але гэтым разам ёсць нюанс.
У кампаніі таксама адзначылі, што аналагічная сітуацыя ва ўсіх прадаўцоў польскага абутку: «Ніхто не змог завезці тавар».
Як раней паведамлялася, урад Беларусі ў рамках контрсанкцый унёс абутак у спіс тавараў, якія нельга ўвозіць з Польшчы, Латвіі, Літвы, Чэхіі і Эстоніі. Абноўленая пастанова Саўміна ад 6 снежня 2021 года №700 уступіла ў сілу з 23 мая.
Крамы польскага абутку ў Мінску зачыняцца не будуць
У Беларусі зачыняюцца крамы польскага абутку. Прычыны — забарона на ўвоз тавараў
Міністр інфармацыі: У Беларусі пакуль не плануецца закрываць YouTube