Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага
Пра выхад кнігі вядоўца інфармацыйных праграм «Белсата» Сяргей Падсасонны паведаміў у фэйсбуку.
13.09.2024 / 22:42
«Хвалюючы момант… Пасля доўгіх гадоў маёй працы — з друкарні прыслалі маю кнігу. Нявыспаныя ночы, сотні прачытаных кніг і артыкулаў, бясконцыя праўкі, рэцэнзіі…
Ёсць! Той момант, у які цяжка паверыць. 722 старонкі навуковага тэксту. Цяжэнная і таўсценная — абы і сэнсоўная…
Мне было цікава, а цяпер застаецца верыць, што будзе цікава і чытачам», — напісаў Падсасонны.
Кніга выдадзеная ў Польшчы на расейскай мове, яе назва: «Сучасны польскі Дастаеўскі: рэцэпцыя пісьменніка ў штодзённіку Gazeta Wyborcza (1989—2019)».
На пытанне, пра што гэта кніга, аўтар адказаў у каментарах на пытанне аднаго з падпісчыкаў:
«Пра прысутнасць аўтара ў сучаснай польскай культуры (літаратура, тэатр, кіно, публіцыстыка, палітыка, гісторыя, ідэалогія, цікавосткі), сувязь з іншымі культурамі і праявы ў іх, небяспеку ідэалагізацыі літаратуры».