У Віцебску за «экстрэмізм» судзілі «чалавека года»
У чацвер у суд Чыгуначнага раёна Віцебска быў выкліканы Дзяніс Якаўлеў — галоўны захавальнік фондаў віцебскага музея Міная Шмырова. Званне «Чалавек года Віцебшчыны» яму было нададзена ў 2022 годзе, піша «Віцебская вясна».
14.09.2024 / 08:11
Дзяніс Якаўлеў адпрацаваў у мемарыяльным музеі Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова больш за 16 гадоў. Апрача сваіх непасрэдных працоўных абавязкаў, ён з'яўляецца вядомым у горадзе папулярызатарам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзяніс Якаўлеў складае квэсты для падлеткаў па тагачасных падзеях, праводзіць імпрэзы ў музеі і ў навучальных установах
Віцебскі аблвыканкам уганараваў яго званнем «Чалавек года Віцебшчыны»— 2022 у намінацыі «Сацыяльная сфера».
Паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП РБ яго судзіла суддзя Алена Грабянчук. Вынік суду не вядомы, пакуль імя і прозвішча Дзяніса Якаўлева не знікла з сайта музея.