Дэпутат Дзярждумы прапанаваў узарваць ядзерную бомбу на тэрыторыі Расіі

«Не трэба расслабляцца», — кажа Андрэй Калеснік.

14.09.2024 / 08:48

Wikimedia Commons

Дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» Андрэй Калеснік, прапанаваў узарваць ядзерную бомбу на тэрыторыі РФ. Ён матываваў сваю прапанову тым, што, на ягоную думку, многія замежныя палітыкі сталі забываць пра пагрозу, якую нясе ядзерная зброя. Таму, мяркуе дэпутат, Расіі варта нагадаць свету аб гэтай небяспецы, піша Радыё Свабода.

«Не трэба расслабляцца. Трэба дзе-небудзь зрабіць ядзерны выбух, на якім-небудзь палігоне. У нас цяпер забароненыя ядзерныя выпрабаванні, але, можа, людзям варта паглядзець, да чаго гэта ўсё прыводзіць на самай справе, варта пачуць. Калі зняць мараторый, можа, чалавецтва задумаецца», — сказаў Калеснік.

Nashaniva.com