У Бабруйску ўчора прапаў дзевяцігадовы хлопчык. Пошукі працягваліся ўсю ноч

Учора а 20:25 у міліцыю паступіла паведамленне ад жанчыны, што яе 9-гадовы сын не прыйшоў пасля школы, паведамляе магілёўская міліцыя.

14.09.2024 / 10:11

Жанчына паведаміла, што ў дзіцяці няма мабільнага тэлефона, а раней ён ніколі не сыходзіў з дому.

На пошукі школьніка былі арыентаваны супрацоўнікі міліцыі, ратавальнікі, пошукавыя атрады і валанцёры, агулам больш за дзвесце чалавек.

Пошукавыя мерапрыемствы працягваліся ўсю ноч, і сёння раніцай дзіця было знойдзенае.

Жыццю і здароўю хлопчыка нічога не пагражае.

Nashaniva.com