Ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»

Мінулай ноччу каля 04:10 дрон-камікадзэ тыпу «шахед» перасёк мяжу з Беларуссю ў раёне Лоева і правёў у паветранай прасторы нашай краіны каля 30 хвілін, паведамляе Беларускі Гаюн.

14.09.2024 / 11:59

Дрон рухаўся заходнім курсам, а далей павярнуў на паўднёвы ўсход і вярнуўся на тэрыторыю Украіны. Ён паляцеў у раён Славуціча, дзе быў заўважаны ўжо ў 05:05.

У небе над Гомельшчынай дзяжурыў знішчальнік ВПС Беларусі, які быў узняты з аэрадрома Баранавічы каля 03:40.

Nashaniva.com