Качанава: Як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: «вы жывяце ў раі»
«Нам усім трэба больш даносіць праўду пра сваю краіну», — заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, піша БелТА
14.09.2024 / 14:35
«Нам усім трэба працаваць над тым, каб больш даносіць праўды пра сваю краіну. І мы запрашаем у Беларусь усіх. Я зараз буду на Еўразійскім жаночым форуме гаварыць пра гэта — там 127 краін-удзельніц. Я ўсюды кажу: не трэба карыстацца чуткамі аб нашай краіне, прыязджайце і на свае вочы паглядзіце, як тут жывуць людзі, якія ў нас гарады, як мы жывем, і калі ўбачыце самі, тады зможаце даваць ацэнку, — сказала Наталля Качанава.
— Сёння мы абавязаныя гэта рабіць, паколькі фэйкі, хлусня апанавалі ўсю інфармацыйную прастору ў дачыненні да нашай краіны»
Народная дыпламатыя вельмі важная, адзначыла спікер. «Сёння да нас на Дзень горада прыехала больш за 40 прадстаўнікоў з розных краін. Мы актыўна працуем з нашымі сябрамі, калегамі і па лініі ШАС, і па лініі БРІКС, дзе мы хочам стаць паўнапраўнымі членамі. У нас вялікая колькасць сяброў ва ўсім свеце. І хто прыязджае сюды хоць бы адзін раз, ён бачыць рэальнае жыццё беларусаў. І як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: вы жывяце ў раі.
Мір, спакой, добраўпарадкаванасць, магчымасць рэалізацыі ўсіх сваіх жаданняў і планаў. Гэта тады, калі сёння людзі ў іншых краінах проста думаюць, дзе ўзяць кавалак хлеба, мараць, каб у міры і спакоі жылі іх дзеці, — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. — Бурацца краіны, народы губляюць сваю зямлю, адбываюцца страшныя падзеі ў свеце.
А ў адносінах да нашай краіны шмат несправядлівасці. І мы запрашаем усіх у Беларусь. Прэзідэнтам прынята рашэнне аб бязвізавым рэжыме — калі ласка, прыязджайце, паглядзіце. І людзі едуць з вялікай радасцю ў Беларусь».