Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны

Яшчэ 103 воіны 14 верасня ўдалося вярнуць ва Украіну з расійскага палону, паведаміў Уладзімір Зяленскі.

14.09.2024 / 14:51

Сярод іх 82 радавых і сяржантаў, 21 афіцэр.

«Абаронцаў Кіеўшчыны, Данеччыны, Марыупаля і «Азоўсталі», Луганшчыны, Запарожжа, Харкаўшчыны. Ваяроў УСУ, Нацыянальнай гвардыі Украіны, памежнікаў, паліцэйскіх. Дзякуй нашай камандзе, што займаецца абменамі, за такія добрыя навіны для Украіны».

Абмен адбыўся пры пасярэдніцтве ААЭ праз Беларусь.

Масква і Кіеў перадалі па 103 вайскоўцаў. Расіі перадалі вайскоўцаў, якія трапілі ў палон у Курскай вобласці.

Nashaniva.com