Папулярная сербская спявачка выступіла на канцэрце без ніжняй бялізны

Сацсеткі гараць.

14.09.2024 / 15:30

Фота з сайта Lrytas.lt

Вядомая сербская спявачка Міліца Паўлавіч выклікала ўвагу прыхільнікаў на канцэрце: падчас выступу на ёй не было ніжняй бялізны, піша Lrytas.lt.

Ігнаруючы інцыдэнт, Міліца працягнула выступленне ўпэўнена і з усмешкай, выканала ўсё прафесійна.

Відэа хутка стала вірусным у сацыяльных сетках.

У тыктоку карыстальнікі пачалі актыўна каментаваць і абмяркоўваць выступ артысткі: «Навошта так мучыцца з-за касцюмаў, цалкам распранайцеся. Увядзенне ў парнаграфію». «Яна паказала больш, чым Майлі Сайрус. Цікава, ці дазволіць яна аўдыторыі дакрануцца да гэтага, як дазволіла Майлі Сайрус?» «Сукенка здрадзіла ёй».

Міліца Паўлавіч — папулярная сербская спявачка, актрыса і твар тэлебачання. Яна праславілася дзякуючы ўдзелу ў сербскім музычным шоу талентаў «Зорка гранда» ў 2011 годзе, калі прыцягнула ўвагу сваёй моцнай харызмай, сцэнічным іміджам і выдатным вакалам.

Nashaniva.com