У Мінску збіраюцца пашырыць вуліцу Максіма Багдановіча

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Чэрнікаў правёў прамую лінію і адказаў на пытанні, якія паступілі ад гараджан. Ад яго стала вядома, што ў дзейны Генеральны план Мінска ўнесеныя карэкціроўкі, пішуць «Мінск-Навіны».

14.09.2024 / 16:39

Адно з зададзеных пытанняў тычылася вуліцы Максіма Багдановіча. Паводле слоў Аляксандра Чэрнікава, плануецца яе пашырэнне.

«З улікам працягу будаўніцтва трэцяй лініі метро ў напрамку паўночнай часткі горада плануецца пашырэнне вуліцы. У дзейны Генеральны план Мінска ўнесеныя карэкціроўкі, цяпер ён знаходзіцца на ўзгадненні ў дзяржаўных органах. Пасля праходжання гэтай працэдуры дакумент будзе апублікаваны», — сказаў чыноўнік.

Акрамя таго, на плошчы Бангалор цяпер выконваецца перакладка інжынерных сетак, а да канца года плануецца запусціць тунэлепраходчы комплекс «Алеся».

Мінчукоў просяць не пакідаць ровары ў пераходах станцый метро — іначай будуць наступствы

Ці можа забіць токам у метро падчас моцнай залевы

З сённяшнага дня мінскае метро перайшло на зімовы графік працы. Што гэта азначае?

У Мінску створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу. У яе ўвойдуць больш за 20 арганізацый

Nashaniva.com