15 верасня магчымыя збоі ў абслугоўванні банкаўскіх картак

Кліенты некаторых банкаў у ноч на нядзелю могуць сутыкнуцца з перабоямі ў абслугоўванні сваіх пластыкавых картак, паведаміў Банкаўскі працэсінгавы цэнтр (БПЦ).

14.09.2024 / 16:44

«15 верасня з 00:00 да 06:00 будуць праводзіцца тэхналагічныя работы на каналах сувязі і каналаўтваральным абсталяванні паміж цэнтрам і ЗАТ «Банкаўска-фінансавая тэлесетка», — паведамілі ў БПЦ.

Удакладняецца, што ў прамежак з 03:00 да 04:30 магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, а таксама пры спробах здзейсніць аперацыі ў гандлёвых сетках, банкаматах і прыладах самаабслугоўвання, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра. 

У Беларусі змяншаецца колькасць банкаматаў і інфакіёскаў

Махляры міжнароднага кол-цэнтра падманулі людзей на мільён еўра. Затрыманні праводзіліся ў Малдове, Румыніі і Украіне

З'явілася новая схема тэлефоннага махлярства. Прычым тэлефануюць з беларускіх нумароў

Nashaniva.com