Украінскім палонным сёння перад абменам уручылі пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай
Практычна ва ўсіх украінцаў, якіх сёння абмянялі на расійскіх ваеннапалонных, пры руху ад беларускага памежнага пераходу да ўкраінскага былі ў руках аднолькавыя пакеты з контурам Беларусі, бусламі і чырвона-зялёнымі палосамі.
14.09.2024 / 18:12
Пры гэтым расійскія вайскоўцы, зафіксаваныя на відэа па дарозе ад беларускай мяжы да Гомеля, такіх пакетаў не мелі, адзначае «Флагшток».
Пазней беларуская прапаганда патлумачыла, што ў падарункавых пакетах быў сухпаёк.
Украіна і Расія 14 верасня правялі абмен палоннымі ў фармаце 103 на 103. Пераважная большасць вызваленых украінцаў былі ў расійскім палоне з першых месяцаў вайны, многія прымалі ўдзел у абароне Марыупаля і «Азоўсталі».
У Расію вярнулі салдат тэрміновай службы, якія трапілі ў палон у Курскай вобласці.
Як і заўсёды пры такіх абменах, расіяне, якія вярнуліся з украінскага палону 14 верасня, выглядаюць добра накормленымі, а ўкраінцы — худымі і змучанымі.
Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны
Расія і Украіна правялі чарговы абмен ваеннапалоннымі. Ён ізноў адбыўся на мяжы Беларусі
Украіна забараніла расейскім ваеннапалонным тэлефанаваць сваякам