Беларус намаляваў на саламяных цюках пад Астраўцом карціну ВІДЭА

Мастак выявіў на цюках дзяўчыну са спіны на фоне захаду сонца, а вынікам працы падзяліўся ў тыктоку. 

14.09.2024 / 21:56

Скрыншот з відэа

Пасля з'яўлення відэа сацсеткі пачалі актыўна абмяркоўваць убачанае. Многія адзначылі, што на фоне класічных для Беларусі саламяных кампазіцый карціна беларуса выглядае вельмі добра, як «глыток свежага паветра».

@hodas.art

Больше работ у меня в инстаграме! Подписывайтесь! @hodas.art

♬ На заре - «Альянс» cover - Баста

Дарэчы, гэта ўжо не першая карціна, якую мастак намаляваў на цюках саломы. У ягоным акаўнце можна знайсці яшчэ некалькі падобных твораў, у тым ліку і тыя, што былі намаляваныя ў мінулыя гады пад тым жа Астраўцом.

У Кобрынскім раёне згарэла саламяная экспазіцыя, якую ўстанавілі каля дарогі да Дажынак

«Адна памылка — і ўсё пад знос». Мінчук будуе самы вялікі катэдж з саломы ў Беларусі

Як камбінаваць рэчы з нацыянальнымі матывамі з сучаснымі? Ідэі ад модных беларусак і беларусаў

Калядны трэнд — саламяны павук. Як беларусы вяртаюцца да традыцый і пераасэнсоўваюць іх у сучаснасці

Nashaniva.com