Мінскую школьніцу збілі проста на жоўта-белым пераходзе

Дзяўчынка-падлетак пераходзіла вуліцу ў дазволеным месцы, а кіроўца, мяркуючы з усяго, думаў праскочыць.

14.09.2024 / 22:26

Скрыншот відэа ДАІ

ДТЗ з удзелам 16-гадовай школьніцы адбылося на вуліцы Слабадской. Дзяўчынка-падлетак пераходзіла дарогу па жоўта-белай зебры з тэлефонам у руках і не паглядзела па баках.

Пешахода збіў Volkswagen з 21-гадовым хлопцам за рулём. На відэа, якое апублікавала ДАІ, відаць, што кіроўца не надта скінуў хуткасць, нягледзячы на «ляжачага паліцэйскага» перад пераходам.

Дзяўчынку з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізавалі для абследавання.

У Мінску мужчына пераходзіў вуліцу абы-дзе і загінуў

«На абочыне ляжыць труп мужчыны». Сур'ёзная аварыя на трасе Мінск — Гомель

У Баранавічах жанчына трапіла пад машыну і загінула

Nashaniva.com