«На мяжы жыцця». Хлопец залез у бярлог мядзведзя і выжыў

Сербскі блогер Стэфан Янкавіч залез у бярлог да бурага мядзведзя, а затым забраўся на дрэва, ратуючыся ад яго суродзічаў.

15.09.2024 / 13:24

Ролік Стэфана Янкавіча пад назвай «На мяжы жыцця» стаў вірусным, сабраўшы мільёны праглядаў.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Stefan Janković (@stefan_jankovich)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Stefan Janković (@stefan_jankovich)

Абставіны здымкі не тлумачацца. Выглядае, хлопец вырашыў агледзець яму, якая аказалася мядзведжым берлагом. Неўзабаве туды вярнуўся драпежнік і знайшоў у сябе госця.

Але жывёла не стала нападаць на чалавека і нават дазволіла яму выбрацца са свайго жылля. 

Блогер вырашыў схавацца на дрэве, але зноў апынуўся ў пастцы. Унізе яго чакалі ўжо два мядзведзі, адзін з іх, як відаць, паспрабаваў дабрацца да Янковіча.

Што адбылося далей — невядома, аднак з'яўленне гэтых відэа гаворыць, што з хлопцам усё добра.

Nashaniva.com