Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех
Новая функцыя будзе даступная ўжо гэтай восенню.
15.09.2024 / 18:33
Фота: Filipe Alves / Pexels.com
Як піша The Wall Street Journal, некалькі дзён таму кампанія Apple прадэманстравала новую функцыю, якая ператварае яе бесправадныя навушнікі AirPods Pro 2 у слыхавы апарат. Яна будзе даступная спажыўцам ужо гэтай восенню, як толькі выйдзе абнаўленне праграмнага забеспячэння.
Па словах спецыялістаў, выкарыстанне навушнікаў у якасці слыхавога апарату дапаможа людзям з лёгкай і ўмеранай ступенню страты слыху. Звычайна тры з чатырох чалавек з такімі праблемамі не хочуць прызнаваць яе наяўнасць і не звяртаюцца па дапамогу.
Прычынамі могуць служыць як няведанне аб праблеме, так і нежаданне звяртаць увагу на сябе нашэннем слыхавога апарата. Істотны ўплыў на рашэнне адмовіцца ад слыхавога апарата аказвае неабходнасць звярнуцца да доктара і кошт самога апарата.
Спецыялісты лічаць, што AirPods замест традыцыйнага слыхавога апарата могуць стаць чыннікам, які зменіць правілы гульні, бо іх масавая папулярнасць а таксама зручнасць і давер спажыўцоў да Apple дазволяць людзям з праблемамі слыху выкарыстоўваючы іх адчуваць сябе камфортна, што ў выніку можа пашырыць аўдыторыю спажыўцоў прадукцыі кампаніі і стварыць канкурэнцыю для вытворцаў традыцыйных слыхавых апаратаў.
Акрамя гэтага, немалую ролю ў гэтым можа адыграць і кошт AirPods. Яны значна таннейшыя за традыцыйныя слыхавыя апараты.
Два гады назад Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA) дазволіла продаж слыхавых апаратаў без рэцэптаў. Гэта адкрыла шлях да вялікай канкурэнцыі і інавацый, што прывяло да стварэння больш даступных па цане апаратаў.
Калі традыцыйныя слыхавыя апараты, якія адпускаюцца па рэцэпце, каштуюць тысячы долараў, то безрэцэптурныя значна таннейшыя. Іх кошт складае ад 100 да 1000 долараў.
У лінейцы такіх прадуктаў слыхавыя апараты на базе слухавак AirPods маюць асобныя недахопы. Так у іх меншы час аўтаномнай работы і яны не выглядаюць нябачнымі.
У той жа час распрацоўшчыкі Apple звяртаюць увагу на дадатковую функцыю вымярэння слыху. На гэта спатрэбіцца каля пяці хвілін і падлучэнне AirPods да iPhone ці iPad.
Выданне заўважае, што заява Apple аб сваёй інавацыі ўжо абваліла кошт акцый кампаній, якія займаюцца вытворчасцю безрэцэптурных слыхавых апаратаў у ЗША.
Apple прэзентавала лінію новых айфонаў са штучным інтэлектам
Як абараніць слых дзяцей пры частым выкарыстанні слухавак
Чым небяспечна шумавое забруджванне?
Чым небяспечныя навушнікі, як правільна смаркацца — расказвае лор