Атракцыён не па ўзросце. У Гродне ратавальнікі выцягвалі дзяўчынку з вулічнага трэнажора
Нага 9-гадовай дзяўчынкі захрасла ў металічнай канструкцыі, якая не прызначана для выкарыстання дзецьмі.
15.09.2024 / 17:17
Скрыншот відэа МНС Беларусі
Інцыдэнт адбыўся ўчора на дзіцячай пляцоўцы па вуліцы Урублеўскага.
Відавочцы адразу выклікалі ратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС хутка супакоілі дзіця і вызвалілі нагу з дапамогай спецыяльнага інструмента. Пасля агляду медыкаў дзяўчынку даставілі ў бальніцу для абследавання, аднак сур'ёзных траўм не знайшлі, і неўзабаве яна была адпушчана дадому.
У Беларусі вулічныя трэнажоры вельмі часта без разумення размяшчаюць побач з дзіцячымі пляцоўкамі. Гэта прыводзіць да таго, што дарослыя людзі не могуць скарыстацца імі па прызначэнні, бо яны ўвесь час заняты дзецьмі, якія ўспрымаюць іх як чарговы атракцыён. Аднак любыя трэнажоры маюць абмежаванні па ніжнім узросце, а таму з'яўляюцца небяспечнымі для дзяцей.
У Гродне палец васьмігадовай дзяўчынкі заціснула ў спартыўны трэнажор