Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў
Такімі данымі падзяліўся намеснік старшыні праўлення расійскага банка Станіслаў Кузняцоў.
15.09.2024 / 23:11
Станіслаў Кузняцоў. Скрыншот відэа
З пачатку года тэлефонныя ашуканцы выманілі ў расіян 250 мільярдаў расійскіх рублёў — гэта 2,8 мільярда даляраў. Такія дадзеныя мае расійскі Сбербанк.
Да канца года, лічыць Кузняцоў, гэтая сума можа дасягнуць 300 мільярдаў рублёў, то бок 3,3 мільярда даляраў.
Топ-менеджар у эфіры расійскага ТБ прывёў свае звесткі пра тое, як размяркоўваюцца гэтыя грошы. На яго думку, большасць сродкаў ідзе ва Украіну.
«Пераважная большасць гэтых грошай ідзе ў тыя самыя кол-цэнтры. Каля 20% гэтых сродкаў ідзе на заработную плату тым, хто тэлефануе, яшчэ каля 20% — гэта чысты прыбытак уласніка, гаспадара кол-цэнтра. Яшчэ 15-20% ідзе на так званую «крыну», мясцовай паліцыі, розным бандытам, якія іх ахоўваюць. Не менш за 40% ідзе на фінансаванне УСУ », — лічыць Кузняцоў.
Калі верыць топ-менеджару Сбербанка, расіяне маглі перавесці ўкраінскай арміі 1,1 мільярда даляраў.
На чые даныя абапіраецца Кузняцоў у сваім аналізе, ён не паведаміў.
Украінскія махляры развялі z-канал «Два маёры» на рыштунак для УСУ
«Дасканалыя і спланаваныя ашуканскія дзеянні». Ларыса Доліна расказала, як стала ахвярай махляроў
Махляры развялі расійскую спявачку Ларысу Доліну. Яна перавяла ім мільён даляраў