Назіраецца рост колькасці аўтобусаў на польскай мяжы

Што з чэргамі на выезд з Беларусі па стане на 08:00 панядзелка?

16.09.2024 / 08:10

Ілюстрацыйнае фота: t.me/terespol

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 58 аўтобусаў і 300 легкавых аўто.

Апошнія пару тыдняў на польскай мяжы стаяла няшмат аўтобусаў, але ў суботу раніцай было ўжо 40.

У Каменным Логу на літоўскай мяжы стаіць адзін аўтобус, а чэргаў з легкавых аўто няма. У Беняконях чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў няма.

У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы таксама чэргаў няма.

Nashaniva.com