У ДТЗ з ласём пад Віцебскам загінуў 12-гадовы хлопчык
Аварыя адбылася ўчора ў нядзелю каля 21:30 на 90-м кіламетры аўтадарогі М-8 «мяжа Расіі— Віцебск — Гомель — мяжа Украіны».
16.09.2024 / 09:28
Фота: ДАІ Віцебшчыны
44-гадовы кіроўца Volkswagen Passat здзейсніў наезд на лася, які раптам з'явіўся на праезнай частцы, паведамляе «ДАІ Віцебшчыны».
У выніку ДТЗ кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і для аказання медыцынскай дапамогі быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, а 12-гадовы сын ад атрыманых траўмаў, які ехаў на пярэднім пасажырскім сядзенні, памёр на месцы здарэння.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі на дарозе.