У Мінску ў каналізацыю змылі стамеску. Прыйшлося разбіваць плітку ў санвузле на першым паверсе
Выпадак адбыўся ў раёне «Мінск-Свет».
16.09.2024 / 10:17
Падрабязнасцямі інцыдэнту падзялілася арганізацыя, якая абслугоўвае дамы раёна, піша Onliner.by.
«З-за неакуратнасці жыхароў (або іх будаўнікоў) у сістэму каналізацыі трапіла стамеска, якая прывяла да засору, пра што ўчора днём паступіла заяўка ў дыспетчарскую службу. Ліквідаваць аварыю ўдалося толькі да трэцяй гадзіны ночы».
«Кіруючай арганізацыяй скончаны работы па прачыстцы сістэмы каналізацыі і будуць выкананы работы па бягучым рамонце аздаблення санвузла за кошт сродкаў жыхароў дома», — папярэдзілі ў «Хэпі Планет».
Пацярпеў агульны санвузел, размешчаны ў лобі, а не ў якойсьці кватэры.